Беларуская Служба

У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.
Эпідэмія каранавіруса PAP/EPA/Zoltan Balogh

Польшча таксама на другім месцы па колькасці дадатковых смерцяў – піша «Dziennik Gazeta Prawna».

Гэта вынік пандэмічнай справаздачы, якую падрыхтавала Еўрапейская камісія. Польшча знаходзіцца ў ліку краін, якія кавід знішчыў больш за ўсё. Аўтары справаздачы робяць выснову, што гэта вынік шматгадовай занядбанасці ў службе аховы здароўя.

У ліку пераможцаў апынуліся скандынаўскія краіны, Кіпр ці Ірландыя. Там не толькі не зменшылася прагназаваная працягласць жыцця, але і не павялічылася колькасць смерцяў. Адной з галоўных прычын з’яўляецца добрая праца службы здароўя і някепскі стан здароўя грамадства да пандэміі. Прычын, чаму Польшча, Румынія, Балгарыя, Іспанія і Літва апынуліся ў лідарах прайграных, некалькі. Еўракамсія кажа пра кепскае фінансаванне службы аховы здароўя, кадравыя праблемы, доўгі час чакання візіту, вельмі высокія кошты даплаты за медпаслугі з уласнай кішэні.

ав

17,5 тыс. новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

14.12.2021 14:54
У лякарнях па усёй Польшчы з дыягназам Covid-19 лечыцца 24,5 тыс. пацыенты, з іх да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падлучаны больш за 2100 чалавек.