Беларуская Служба

У снежні інфлянцыя ў Польшчы склала 8,6%

08.01.2022 16:44
Паводле эканамістаў, інфляцыя запаволіцца ў другой палове 2022 года.
ІлюстрацыяКрыніца: Adam Melnyk/ Shutterstock

Паводле падлікаў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, інфляцыя ў снежні вырасла да 8, 6% у гадавым вылічэнні. Эканамісты адзначаюць, што ў апошнія месяцы тэмпы росту цэнаў паскорыліся. У лютым 2021 года інфляцыя складала 2,4%.

Марцін Ключнік з Польскага эканамічнага інстытута адзначыў, што снежань стаў шостым месяцам запар, калі фактычны рост інфляцыі апынуўся вышэйшы за рынкавы кансэнсус:

-Больш за ўсё выраслі цэны на прадукты харчавання і энерганосьбіты. Аднак адначасова з гэтым мы назіраем зніжэнне росту коштаў на паліва. Дынаміка знізілася з 36,3% у лістападзе да 32.9%. Гэта эфект зніжэння коштаў на паліва на сусветным рынку. Працягваюць расці цэны на прамысловыя тавары і паслугі. Інфляцыя будзе працягваць заставацца на высокім узроўні ў бліжэйшыя некалькі месяцаў.

Паводле эканаміста, інфляцыя запаволіцца ў другой палове 2022 года.

iar/эж

Прэм'ер: Рыхтуем чарговы антыінфляцыйны шчыт, знізім ПДВ на паліва

07.01.2022 10:08
 «Цяпер мы знізім цану яшчэ на 60-70 грошаў».