Беларуская Служба

З сярэдзіны жніўня ў шпіталь у Гайнаўцы трапілі каля 250 мігрантаў

09.01.2022 11:39
Усім ім была патрэбная, перш за ўсё, гуманітарная дапамога. Палову з іх прыйшлося шпіталізаваць.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

З сярэдзіны жніўня ў шпіталь у Гайнаўцы трапілі каля 250 замежнікаў, якія нелегальна перасеклі мяжу. Усім ім была патрэбная, перш за ўсё, гуманітарная дапамога. Палову з іх прыйшлося шпіталізаваць, – распавёў намеснік дырэктара бальніцы ў Гайнаўцы Томаш Мусюк.

«Усім ім у першую чаргу была патрэбная гуманітарная дапамога. Яны былі проста абязводжаныя, галодныя, стомленыя. Мы давалі ім чыстую сухую вопратку, а таксама давалі ежу і пітво. Акрамя таго, некалькі гадзін адпачынку. І на гэтым часцей за ўсё заканчвалася іх знаходжанне ў бальніцы», – адзначыў доктар.

З-за стану здароўя палову прыбылых давялося шпіталізаваць, а вялікую групу складалі дзеці, якія патрабавалі больш уважлівага назірання. У іх дыягназавалі, у тым ліку, абязводжванне, інфекцыі, пнеўманія і некалькі выпадкаў хранічных неўралагічных захворванняў.

З іншага боку, асноўнымі прычынамі шпіталізацыі сярод дарослых быў стан, звязаны з абязводжваннем, астуджэннем цела або гіпатэрміяй. Былі таксама інфекцыі, COVID-19 і пнеўманія. Адзінкавымі выпадкамі былі пераломы, вывіхі канечнасцяў, парэзы ступні з-за таго, што мігранты перамяшчаліся без абутку.

«З усіх мігрантаў, якія апынуліся ў шпіталі ў Гайнаўцы, нам не ўдалося выратаваць аднаго чалавека», – сказаў доктар.

ав

Неспакойная ноч на польска-беларускім памежжы

09.01.2022 10:09
Функцыянер памежнай службы з траўмамі галавы шпіталізаваны.