Беларуская Служба

За мінулы дзень 49 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы мяжу з Беларусі

10.01.2022 10:31
Мігранты кідалі ў бок польскіх патрулёў камяні і бярвёны. Ім дапамагалі беларускія службы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

За мінулыя суткі 49 чалавек спрабавалі незаконна перасячы мяжу з Беларусі ў Польшчу. Акрамя таго, раніцай на ўчастку мяжы ля Мельніка, група з некалькіх агрэсіўна настроеных асоб спрабавала прарваць агароджу на мяжу, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska):  

- Некалькі мігрантаў кідалі ў бок польскіх патрулёў камяні і бярвёны. Ім дапамагалі супрацоўнікі беларускіх службаў. Учора былі зафіксаваныя дзве спробы гвалтоўнага перасячэння мяжы ля Шудзялова і Чарэмхы. З беларускага боку прымянялі гукавыя петарды. У выніку польская памежніца была перавезеная ў шпіталь спачатку ў Гайнаўцы, з сёння ў Беласток. У яе зламаны нос. Яна праходзіць лекарскія абследаванні.

Летась былі зафіксаваныя амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Найбольш у кастрычніку – 17,5 тысячы.

Да 1 сакавіка 2022 года на мяжы з Беларуссю дзейнічае забарона на знаходжанне ў памежнай зоне. Яна ахоплівае 115 населеных пунктаў у Падляшскім і 68 Люблінскім ваяводствах.

IAR/аз

Неспакойная ноч на польска-беларускім памежжы

09.01.2022 10:09
Функцыянер памежнай службы з траўмамі галавы шпіталізаваны.

З сярэдзіны жніўня ў шпіталь у Гайнаўцы трапілі каля 250 мігрантаў

09.01.2022 11:39
Усім ім была патрэбная, перш за ўсё, гуманітарная дапамога. Палову з іх прыйшлося шпіталізаваць.