Беларуская Служба

Улады Падляшскага ваяводства прадаўжаюць працу цэнтра вакцынацыі ў кампусе БПУ

10.01.2022 15:32
З моманту адкрыцця, то бок 16 лістапада мінулага года, у ім прывіліся больш за 1,5 тысячы чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.shutterstock.com/Komsan Loonprom

Да канца студзеня ў кампусе Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта будзе працаваць мабільны цэнтр вакцынацыі супраць COVID-19, паведаміла кіраўніцтва беластоцкага ВНУ. Там можна зрабіць прышчэпку без папярэдняй рэгістрацыі.

Нагадваем, у канцы снежня 2021 года Падляшскі ваявода паведамляў, што цэнтр будзе працаваць да паловы студзеня. Цяпер яго праца была прадоўжаная, паколькі ён карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў.

З моманту адкрыцця, то бок 16 лістапада мінулага года, у ім прывіліся больш за 1,5 тысячы чалавек.
На тэрыторыі кампуса Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта можна прывіцца з панядзелка па чацвер aд 8.00 да 16.00, па пятніцах aд 10.00 да 18.00.Агулам на Падляшшы прышчэпку ад COVID-19 можна зрабіць у больш за 300 пунктах вакцынацыі.

Падляшскае ваяводства – адзін з рэгіёнаў, дзе ўзровень вакцынацыі адзін з найніжэйшых у Польшчы. Паводле апошніх дадзеных Падляшскага ваяводы, да гэтай пары на Падляшшы былі прывітыя 45,5 працэнта жыхароў.

PAP/аз