Беларуская Служба

Напружанне вакол Украіны стане тэмай сустрэчы Веймарскага трoхкутніка

07.02.2022 16:51
Заўтра ў Берліне сустрэнуцца прэзідэнт Анджэй Дуда, канцлер Германіі Олаф Шольц і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
Лагатып Веймарскага трохкутнікафота: facebook.com/pg/Stowarzyszenie.Trojkat.Weimarski/community/

Заўтра ў Берліне сустрэнуцца прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, канцлер Германіі Олаф Шольц і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Паводле міністра з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дэры (Andrzej Dera), сустрэча лідараў Веймарскага трохкутніка – гэта крок да еўрапейскага адзінства ў пытанні крызісу вакол Украіны.

- Гаворка ідзе пра тое, каб Еўропа: Еўракамісія, Еўрасаюз, усе краіны, якія належаць дэмакратычнаму свету і краіны, якія з’яўляюцца членамі НАТА гаварылі ў адзін голас. Гэта самае важнае, нават калі раней здараліся сумнеўныя выказванні нямецкіх палітыкаў. Зараз шмат сведчыць пра тое, што ёсць шанец гаварыць у адзін голас.

Міністр Анджэй Дэра дадаў, што заўтрашняя сустрэча вельмі важная, а «пазіцыя важных гульцоў, калі гаворка ідзе пра бяспеку ў гэтай частцы Еўропы», павінна быць паслядоўная і пачутая таксама за межамі Старога кантыненту.

Веймарскі трохкутнік – гэта група, створаная ў 1991 годзе ў Веймары, міністрамі замежных спраў Польшчы, Германіі і Францыі. Яе мэта – развіццё супрацоўніцтва паміж гэтымі краінамі.

IAR /аз