Беларуская Служба

Аналітыкі: Абмежаванне імпарту расійскай нафты ў ЕС рэальнае

08.03.2022 15:01
Аналітыкі Польскага эканамічнага інстытута вызначылі тры асноўныя альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты ў ЕС.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Абмежаванне імпарту расійскай нафты здаецца неабходным для спынення далейшай расійскай экспансіі, лічаць аналітыкі Польскага эканамічнага інстытута. Яны падкрэсліваюць, што згаданая сыравіна з'яўляецца асноўным экспартным таварам Расіі.

«Прыбытак ад продажу сырой нафты ў краіны ЕС складае каля 10 працэнтаў цэнтральнага бюджэту Расійскай Федэрацыі. У студзені 2022 года, з-за павышэння цэн на сусветных рынках, даходы ад продажу нафты выраслі больш чым на 90 працэнтаў у параўнанні з сярэднямесячнымі з мінулага года», – адзначылі аналітыкі.

Яны дадалі, што за кошт часткі сродкаў ад экспарту нафты Расія фінансуе інвестыцыі на акупаваных тэрыторыях. Па дадзеных Польскага эканамічнага інстытута, доля расійскай нафты ў імпарце ЕС знізілася з 34 працэнтаў у 2010 годзе да 25 працэнтаў у 2019 і 2020 гадах.

Найбольш залежнай ад расійскай нафты краінай была Славакія, якая імпартавалася выключна з Расіі і пакрывала ўвесь унутраны попыт на нафту расійскай сыравінай. У Фінляндыі доля расійскай нафты перавысіла 80% спажывання.

Паводле экспертаў, ёсць тры патэнцыйныя крыніцы дыверсіфікацыі паставак сырой нафты ў Еўрасаюз, дзякуючы якім можна было б цалкам адмовіцца ад паставак нафты з Расіі. Гаворка ідзе пра пашырэнне магчымасцяў імпарту з Нарвегіі, а таксама павелічэнне паставак з ЗША і Казахстана.

IAR/аз