Палякі развітваюцца з адным з найбольш выдатных польскіх кампазітараў – Кшыштафам Пэндарэцкім (Krzysztof Penderecki). Творца і педагог пайшоў з жыцця 29 сакавіка 2020 года на 86-м годзе жыцця, але з-за пандэміі пахавальная цырымонія была адкладзеная.
«Кшыштаф Пэндарэцкі быў «маяком» для многіх музыкаў», – лічыць дырыжор і кіраўнік аркестра Sinfonietta Cracovia Юрэк Дыбал(Jurek Dybał):
-Як быць выдатным чалавекам – мастаком, гуманістам – гэта менавіта паказваў прафесар Пэндарэцкі.
Пахавальная цырымонія мае дзяржаўны характар. Удзел у ён возьме прэзідэнт Анджэй Дуда. Урна з прахам кампазітара будзе змешчаная ў Нацыянальным пантэоне ў Кракаве – месцы спачыну найвыдатнейшых творцаў нацыянальнага мастацтва, культуры і навукі ў падвалах касцёла св. Пятра і Паўла.
Кшыштаф Пэндарэцкі быў кампазітарам, дырыжорам, музычным педагогам, ганаровым членам важнейшых мастацкіх і навуковых акадэмій свету, а таксама ганаровым доктарам 39 універсітэтаў і кавалерам Ордэна Белага Арла. З 1970-х гадоў ён кіраваў сімфанічнымі аркестрамі ў Польшчы, а таксама ў Еўропе, ЗША і Азіі. Некалькі гадоў таму брытанская штодзёнка «The Guardian» назвала яго найвялікшым сучасным польскім кампазітарам.
IAR/аз