Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы разам з жонкаю павіншавалі вернікаў усходняга абраду з велікоднымі святамі

24.04.2022 11:12
Прэзідэнцкая пара пажадала вернікам спакою, міру, новай надзеі і духоўнага адраджэння. 
 .
Велікодныя кулічы. ІлюстрацыяPAP/Jerzy Muszyński

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай Карнхаўзэр-Дудай павіншавалі хрысціянаў усходняга абраду са святам Вялікадня. Прэзідэнцкая пара пажадала вернікам спакою, міру, новай надзеі і духоўнага адраджэння. У віншаваннях таксама ішла гаворка пра трагічныя падзеі ва Украіне.

«Урачыстую атмасферу гэтых святаў парушаюць драматычныя навіны з-за нашай усходняй мяжы. Многія з вас прымаюць уцекачоў з Украіны, якія змагаюцца за свабоду», – нагадаў прэзідэнт. Ён дадаў, што «усе мы жадаем справядлівага і трывалага міру для краіны, якая 1034 гады таму разам са сваім кіраўніком, святым Уладзімірам I, была ахрышчаная ў візантыйскім абрадзе».

Жонка прэзідэнта Агата Карнхаўзэр-Дуда падзякавала палякам за добрае стаўленне да бежанцаў. «Гэтая салідарнасць і дабрыня з'яўляюцца надзвычай важным сведчаннем веры і чалавечнасці», – падкрэсліла яна.

«Мы верым, што прыгожыя праваслаўныя абрады і велікодныя звычаі, якія культывуюцца пакаленнямі, будуць умацоўваць адзінства семʼяў і парафіяльных супольнасцяў. Пасля заканчэння Вялікага посту зноў наступіць час святкавання сярод родных, сяброў і суседзяў», – сказаў жонка прэзідэнта. Яна пажадала «узаемнай дабрыні і надзеі».

PAP/IAR PR/нг