Беларуская Служба

У Польшчы найменшая колькасць беспрацоўных з 1990-га года

05.08.2022 18:24
У параўнанні з папярэднім месяцам колькасць беспрацоўных у ліпені г.г. скарацілася на 6,5 тысяч чалавек, а на ўліку ва ўпраўленнях па працы засталося 811,5 тысяч беспрацоўных.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneSergey Nivens/ Shutterstock.com

Апошні раз у рэестрах бюро працы менш беспрацоўных было зарэгістравана ў ліпені 1990 года, - паведаміла міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малаг. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя застаўся на ранейшым узроўні — 4,9%. У параўнанні з канцом ліпеня 2021 года гэты паказчык быў меншы на 1 працэнт.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня 2022 года склаў 2,7 працэнта ў Вялікапольскім ваяводстве, і 7,6% у Вармінска-Мазурскім. У 4 ваяводствах паказчык знізіўся ў параўнанні з чэрвенем гэтага года на 0,1 п.п..

 Параўноўваючы ўзровень беспрацоўя на канец ліпеня г.г. да канца лютага 2020 г. (да эпідэміі COVID-19) колькасць зарэгістраваных беспрацоўных скарацілася прыкладна на 108,3 тысяч чалавек (на 11,8%), узровень зарэгістраванага беспрацоўя — на 0,6 працэнтнага пункта ніжэй, чым на канец лютага 2020 года.

Апошнія дадзеныя Еўрастата паказваюць, што Польшча зноў знаходзіцца ў авангардзе Еўрасаюза з адным з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя. Узровень беспрацоўя ў чэрвені б.г у Польшчы - паводле метадалогіі Еўрастата - 2,7 працэнта. Сярэдні сярод краін ЕС складае 6%, а ў краінах зоны еўра — 6,6%.

 Польшча апынулася на другім месцы пасля Чэхіі (2,4%) па самым нізкім узроўні беспрацоўя ў ЕС. Германія - трэцяя з вынікам 2,8 працэнта.

PAP)