Беларуская Служба

Міністр абароны: Праз больш чым сто гадоў расійскі імперыялізм зноў праявіў сваю агрэсію

15.08.2022 17:56
«За нашай усходняй мяжой працягваецца крывавая барацьба за свабоду і незалежнасць Украіны, а таксама за будучыню ўсіх еўрапейскіх народаў».
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчакфота: PAP/Paweł Supernak

Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак павіншаваў жаўнераў з нагоды Дня Войска Польскага і нагадаў, што 15 жніўня палякі згадваюць перамогу польскага войска над бальшавікамі. Ён адзначыў, што праз больш чым сто гадоў расійскі імперыялізм зноў праявіў сваю агрэсію, нападаючы на Украіну.

- За нашай усходняй мяжой працягваецца крывавая барацьба за свабоду і незалежнасць Украіны, а таксама за будучыню ўсіх еўрапейскіх народаў. Ідуць гады, а адно не мяняецца – імперская Расія заўсёдны выбірае зло. Наша задача – стрымаць распаўсюд гэтага зла. Як казаў маршал Пілсудскі: «Незалежнасць – гэта не толькі каштоўная справа, але і вельмі дарагая».

Міністр Марыюш Блашчак пажадаў жаўнерам поспехаў і задавальнення ад працы і службы.

102 гады таму, 15 жніўня 1920 года адбылася Варшаўская бітва - змаганне палякаў з бальшавікамі, у выніку якога была стрыманая савецкая навала - паход бальшавіцкай Расіі на захад.

Гісторыкі лічаць Варшаўскую бітву адной з 20 важнейшых бітваў чалавецтва.

IAR PR/нг