Беларуская Служба

Украінскі амбасадар у Польшчы: Украіна адчувае падтрымку і салідарнасць з польскага боку

09.09.2022 15:03
Кіраўнік польскага ўрада сустракаецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем.
Амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч PAP/Mateusz Marek

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустракаецца ў Кіеве з прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў. Амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч падкрэсліў, што Украіна адчувае падтрымку і салідарнасьць з боку польскага ўраду:

- Асабліва зараз, у часе контрнаступлення, салідарнасць нам вельмі патрэбная. Нам патрэбная, як ваенная, маральная, гуманітарная і фінансавая падтрымка, каб хутка закончыць гэтую вайну перамогай і пачаць рэканструяваць краіну. Па гэтай справе дапамога польскага ўраду нам таксама будзе патрэбная. У нас супольныя праекты па адбудове, частка з іх ужо ажыццяўляецца.

Кіраўнік польскага ўрада сустракаецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэмʼер-міністрам Дзянісам Шмыгалем. Перамовы датычаць, у тым ліку, сітуацыі на фронце і ваеннай падтрымкі з Захаду, а таксама эканамічных пытанняў.

Сённяшняя паездка прэм’ера ва ўкраінскую сталіцу – трэцяя з пачатку расійскай агрэсіі 24 лютага.

IAR/аз

Прэм’ер Польшчы накіраваўся ў Кіеў

09.09.2022 10:02
Гэта ўжо трэцяя паездка кіраўніка польскага ўраду ў Кіеў ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага.

Прага: міністры фінансаў абмяркоўваюць наступствы расійскай агрэсіі

09.09.2022 13:10
Міністры фінансаў ЕС абменьваюцца досведам барацьбы з інфляцыяй і наступствамі энергетычнага крізысу.