Беларуская Служба

У Польшчы з пачатку вайны выдалі ўкраінцам больш за 25 тыс. пашпартоў і пасведчанняў асобы

22.09.2022 14:39
Многія ўкраінцы, якія перасякалі мяжу з Польшчай, не мелі ніякіх дакументаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: multi-viza.com.ua

Украінскі дзяржаўны сэрвісны цэнтр «Дакумент», які працуе ў Варшаве, выдаў з канца чэрвеня больш за 25 тысяч пашпартоў і пасведчанняў асобы ўкраінцам. Многія ўкраінцы, якія перасякалі мяжу з Польшчай, не мелі ніякіх дакументаў. Як паведаміла старшыня Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка, у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, украінцы без пасведчання асобы могуць аформіць дакумент у Польшчы.

- Польшча – першая краіна, дзе такія дакументы можна атрымаць праз установу «Дакумент», дзе знаходзіцца ўкраінская міграцыйная служба. Мы пачалі працу ў Варшаве 29 чэрвеня гэтага года. Толькі за 2 месяцы мы выдалі 25 тысяч дакументаў.

З 24 лютага мяжу з Польшчай перасеклі амаль шэсць мільёнаў украінцаў. Як інфармуе Памежная служба Польшчы, у адваротным напрамку выехалі амаль 4 мільёны ўкраінцаў.

IAR PR/нг