Беларуская Служба

Больш за тры тысячы ўдзельнікаў прыме ўдзел у форуме бізнесу ў Варшаве

04.10.2022 07:31
У сераду ў Варшаве адбудзецца Бізнес-форум Польскага агенцтва інвестыцыяў 2022.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сераду, 5 кастрычніка, на стадыёне PGE Narodowy у Варшаве адбудзецца PAIH Business Forum 2022. Арганізатар – Польскае агенцтва інвестыцыяў і гандлю – падкрэслівае, што гэтае мерапрыемства адрасаванае польскім прадпрымальнікам, з асаблівым акцэнтам на малыя і сярэднія прадпрыемствы.

Старшыня Польскае агенцтва інвестыцыяў і гандлю Кшыштаф Дрында(Krzysztof Drynda) паведаміў, што ўсе знешнегандлёвыя прадстаўніцтвы агенцтва будуць мець свае стэнды:

- У мерапрыемстве будуць удзельнічаць усе супрацоўнікі Польскага агенцтва інвестыцыяў і гандлю. Можна будзе з імі сустрэцца, паразмаўляць, атрымаць неабходную інфармацыю. Можна рэгістравацца таксама на розныя суправаджальныя мерапрыемствы, напрыклад, 33 дыскусійныя панэлі, даклады нашых супрацоўнікаў на тэму паасобных рынкаў.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. На гэты момант зарэгістравалася больш за 3 000 удзельнікаў. Сёлета форум пройдзе ў трэці раз.

IAR/аз

Урад рыхтуе 50-працэнтны падатак на надзвычайны прыбытак прадпрыемстваў

27.09.2022 13:12
Даходы ад гэтага падатку ўрад мае намер прызначыць на замарожванне рэзкага росту коштаў на электраэнергію ў Польшчы.