Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы

04.10.2022 11:01
У прыватнасці, яна будзе ўдзельнічаць у дыскусіі «Жанчыны ў сістэме міжнароднай бяспекі».
Святлана ЦіханоўскаяPAP/Artur Reszko

У рамках чатырохдзённага візіту ў Польшчы дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы (Warsaw Security Forum). У прыватнасці, яна будзе ўдзельнічаць у дыскусіі «Жанчыны ў сістэме міжнароднай бяспекі».

У рамках візіту Ціханоўская плануе сустрэцца таксама з прэзідэнтам Польшчы, прадстаўнікамі польскіх уладаў і беларусамі ў Польшчы. Яна таксама ўдзельнічае ў шэрагу закрытых паседжаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Учора ў Беластоку Ціханоўская прыняла ўдзел у прэзентацыі, прысвечанай ёй кнігі пад назвай «Lodołamaczka» (жаночая форма слова «ледакол»), аўтарства Руслана Шошына.

Таксама ўчора са Святланай Ціханоўскай сустрэўся міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

«Польшча падтрымлівала і будзе падтрымліваць імкненні беларусаў да свабоды. Сёння Святлана Ціханоўская з’яўляецца сімвалам такіх імкненняў», – напісаў у Твітэры пасля сустрэчы міністр Каміньскі.

аз

У Кракаве прайшла прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska»

03.10.2022 10:48
У сустрэчы прынялі ўдзел і аўтар, і галоўная гераіня.