Беларуская Служба

Кампанія Tauron пабудуе яшчэ адзін ветрапарк у Польшчы

06.10.2022 16:30
 .
Ілюстрацыйнае фота.Tauron/Mat.pras.

Кампанія Tauron Polska Energia пабудуе яшчэ адзін ветрапарк у Польшчы. Новы праект  агульнай магутнасцю 20 МВт будзе пабудаваны ў Нова-Бжэзніцы ў Лодзінскім ваяводстве.

Кампанія мяркуе, што электрычнасць паступіць у сетку з гэтай станцыі ў пачатку 2025 года.

«Ветрапарк забяспечыць энергіяй 19 тысяч хатніх гаспадарак», — сказаў прэс-сакратар кампаніі Лукаш Зімнох.

Ветрапарк будзе складацца з 9 установак магутнасцю 2,2 МВт кожная.

Праект мае ўсе неабходныя ўзгадненні і дазволы.

Кампанія Tauron мае дзвяць ветрапаркаў агульнай магутнасцю 380,75 МВт.

IAR /вх