Дзярждэпартамент ЗША ўхваляе магчымы продаж ураду Польшчы асноўных баявых танкаў і спадарожнага абсталявання на 3,75 млрд долараў.
Агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі (DSCA) Міністэрства абароны ЗША прадставіла папрабаваную сертыфікацыю, якая інфамуе Кангрэс ЗША аб магчымай аперацыі. «Прапанаваны продаж палепшыць здольнасць Польшчы супрацьстаяць бягучым і будучым пагрозам з дапамогай надзейных сіл, здольных стрымліваць супернікаў і ўдзельнічаць у аперацыях НАТА», – адзначылі ў DSCA.
У Агенцтве аднак падкрэслілі, што дамова не зменіць асноўнага вайсковага балансу ў рэгіёне. Дакумент павінен зацвердзіць Кангрэс ЗША.
Нагадаем, 6 снежня ў Польшчу прыбылі першыя танкі K2 і гаўбіцы K9 паўднёвакарэйскай вытворчасці.
pap/эж