Валанцёры дабрачыннай акцыі «Шляхетная пасылка» адправіліся дапамагаць людзям, якім неабходная падтрымка. Яны наведаюць амаль 15,5 тысяч сем'яў па ўсёй краіне.
У акцыі прымаюць удзел тысячы людзей: донары, валанцёры, дзелавыя партнёры і сябры. Разам яны рухаюць вялікую машыну дабра, у якой адзін чалавек дапамагае іншаму. Дзякуючы таму, што ёсць людзі, якія жадаюць падзяліцца ўласным часам і дабром, тысячы семʼяў, якія жывуць у нястачы, у гэтым годзе атрымаюць надзею, – адзначыла Яанна Садзік, старшыня таварыства «Вясна», якое ладзіць «Шляхетную пасылку».
Паводле яе слоў, гэты год надзвычай складаны для ўсіх з-за эканамічнай сітуацыі, якая склалася ў выніку вайны ва Украіне.
«Нягледзячы на праблемы, а можа, і насуперак ім, тысячы палякаў паказалі, колькі дабра прыносіць дапамога іншым. Мы ў чарговы раз паказалі, што можам дзяліцца і дапамагаць адзін аднаму ў цяжкую хвіліну», – сказала кіраўнік арганізацыі.
pap/нг