Беларуская Служба

Учора 55 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

11.12.2022 10:40
Сярод іх грамадзяне Судана, Камеруна і Емена.
Ілюстрацыя twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 55 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай службе. Сярод іх грамадзяне Судана, Камеруна і Емена.

На ўчастку, які абараняе застава ў Белавежы, да шлагбаума падышлі пяць чалавек. Убачыўшы польскія патрулі, яны адышлі ў Беларусь.

З іншага боку, у раёне памежнай заставы ў Крынках трое грамадзян Сірыі пераправіліся праз раку Свіслач. У гэтым месяцы афіцэры зафіксавалі 595 такіх спроб.