Беларуская Служба

За 25 еўра можа прыехаць з Вільні ў Варшаву на цягніку

11.12.2022 13:45
З сёння на цягніку можна дабрацца з Вільні ў Варшаву і ў Кракаў.
PKP Intercity
«PKP Intercity»Grand Warszawski/Shutterstock

Сёння апоўдні з Вільні адправіўся першы цягнік, на якім можна даехаць да Варшавы і Кракава. Маршрут абслугоўваюць літоўскі перавозчык «LTG Link» і польскі «PKP Intercity».

Новае чыгуначнае злучэнне паміж Вільняй, Варшавай і Кракавам з сённяшняга дня працуе штодня. Літоўскі цягнік будзе ехаць з Вільні праз Каўнас у прымежную Моцкаву. Там будзе чакаць цягнік «PKP Intercity».

Цягнікі «LTG Link» і «PKP Intercity» будуць стаяць на адной платформе. Гэта робіцца для таго, каб пасажырам было зручней перасаджвацца з аднаго на другі цягнік.

Паездка ажыццяўляецца на адным білеце, які можна набыць на сайтах абодвух перавозчыкаў.
Чакаецца, што дарога з літоўскай сталіцы ў польскую зойме каля дзевяці гадзін.

Квіток з Вільні ў Варшаву каштуе 25 еўра, з Вільні ў Кракаў – 30 еўра.

IAR/яс