Праграма супрацоўніцтва паміж польскімі і ўкраінскімі лекарамі створаная па ініцыятыве жонкі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Агаты Корнхаўзер-Дуды і жонкі прэзідэнта Украіны Алены Зяленскай.
У мерапрыемстве возьмуць удзел кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі міністр Яцэк Севера, а таксама міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі і намеснік міністра аховы здароўя Украіны Ірына Мыкічак.
Навучанне з'яўляецца адказам на патрэбы Украіны, звязаныя з падрыхтоўкай медыцынскага персаналу да мерапрыемстваў, звязаных з абаронай і эвакуацыяй паветраным шляхам параненых з зоны баявых дзеянняў. У студзені 2023 года таксама пачнецца навучанне па лячэнні цяжкіх апёкаў.
Тэарэтычную і практычную падрыхтоўку будуць праводзіць медыцынскія інструктары, інструктары лётнай падрыхтоўкі, якія штодзённа навучаюць персанал Службы Польскага медыцынскага паветранага выратавання. Рэалізацыю праграмы падтрымліваюць таксама Памежная служба, Дзяржаўная пажарная служба, Фундацыя «Дапамога палякам на Усходзе» і Аб’яднанне «Wspólnota Polska».
яс/Prezydent.pl