Учора, 11 снежня, у Польшчы пачаў дзейнічаць новы расклад руху пасажырскіх цягнікоў. Змены ўвялі як агульнапольскі чыгуначны перавозчык PKP Intercity, так і рэгіянальныя чыгуначныя кампаніі.
Асноўным новаўвядзеннем стала павелічэнне колькасці цягнікоў Pendolino – найхутчэйшых, найбольш камфартабельных і найдаражэйшых пасажырскіх складаў. Цягнікі згаданай катэгорыі будуць часцей хадзіць паміж Варшавай і Кракавам ды Варшавай і балтыйскай агламерацыяй (Гданьск, Гдыня, Сопат). Так, пасля павелічэння колькасць цягнікоў паміж Варшавай і Кракавам штодзень будзе курсаваць 14 пар Pendolino.
Акрамя таго, цягнік Pendolino будзе запушчаны ў Бельска-Бяла – найбольшы горад гор Сілезскія Бяскіды.
Новаўвядзеннем таксама стане цягнік IC Hańcza Кракаў – Вільня, які штодзень будзе хадзіць у літоўскую сталіцу праз Варшаву, Беласток, Сувалкі і Каўнас. На мяжы пасажырам прыйдзецца зрабіць перасадку з польскага на літоўскі склад з-за розніцы ў шырыні рэйкавай каляі.
З Варшавы ў Вільню білет будзе каштаваць 25 еўра, а ў Каўнас – 20 еўра.
Да шасці пар таксама павялічыцца колькасць цягнікоў на трасе Варшава – Берлін. У сваю чаргу жыхары Кракава змогуць без перасадак даехаць у чэшскую Прагу.
Іншым новаўвядзеннем будзе тое, што з Любліна ў Варшаву ўсе цягнікі будуць адпраўляцца 5 хвілін пасля поўнай гадзіны.
вс