Беларуская Служба

Памёр генерал Міраслаў Хэрмашэўскі – першы і адзіны паляк, які пабываў у космасе

12.12.2022 21:14
30 чэрвеня 1978 года польскі афіцэр у экіпажы з беларусам Пётрам Клімуком накіраваліся на арбіту Зямлі на борце карабля «Саюз–30».
Nie żyje Mirosław Hermaszewski
Nie żyje Mirosław HermaszewskiPAP/Piotr Polak

Сёння ў адной з варшаўскіх бальніц на 81 годзе жыцця памёр брыгадны генерал Міраслаў Хэрмашэўскі – афіцэр Войска Польскага, першы і адзіны паляк, які пабываў у космасе. Інфармацыю аб смерці касманаўта пацвердзіў еўрадэпутат Рышард Чарнэцкі, які з'яўляецца зяцем генерала.

У 1976 годзе Савецкі Саюз паведаміў пра пачатак праграмы «Інтэркосмас», да якога таксама далучылася Польская Народная Рэспубліка. Кандыдатура Міраслава Хэрмашэўскага была выбраная сярод дзясяткаў афіцэраў ВПС Польшчы.

30 чэрвеня 1978 года польскі афіцэр у экіпажы з беларусам Пётрам Клімуком накіраваліся на арбіту Зямлі на борце карабля «Саюз–30». Пасля задач, выкананых на арбітальнай станцыі «Салют–5», касманаўты прызямліліся ў Казахстане 5 ліпеня. Цягам місіі, якая працягвалася восем дзён, Хэрмашэўскі і Клімук акружылі Зямлю 126 разоў.

Пасля вяртання Міраслаў Хэрмашэўскі быў павышаны да звання падпалкоўніка.

вс