Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы і Літвы супольна адзначаць 160-ю гадавіну пачатку паўстання 1863 года

23.01.2023 10:01
«Мерапрыемства будзе сімвалам салідарнасці перад абліччам расійскай агрэсіі ва Украіне», – кажа Войцех Калярскі з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.
      160-    1863
Прэзідэнты Польшчы і Літвы супольна адзначаць 160-ю гадавіну пачатку паўстання 1863 годаPAP/Vitaliy Hrabar

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам адзначаць 160-ю гадавіну пачатку паўстання 1863 года. «Мерапрыемства будзе сімвалам салідарнасці перад абліччам расійскай агрэсіі ва Украіне», – падкрэсліў міністр з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Войцех Калярскі(Wojciech Kolarski):

- Гэта будзе з аднаго боку сімвалічная падзея, якая навязвае да гісторыі, а з другога – доказ салідарнасці нашых народаў, якія выступаюць супраць расійскага імперыялізму і падтрымліваюць украінцаў, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй.

Паўстанне 1863 года было важным зрывам, як для палякаў, так і для ўкраінцаў, беларусаў і літоўцаў. Было таксама самым працяглым паўстаннем за незалежнасць у гісторыі Польшчы. Яно ўспыхнула 22 студзеня 1863 года ў Царстве Польскім і 1 лютага 1863 года ў Літве. Да восені 1864 года адбылося больш за 1 200 баёў, а ўсяго на польскім баку ваявала каля 200 тысяч чалавек.

IAR/аз

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з польскімі міністрамі і спікерам парламента

23.01.2023 08:05
23 студзеня яна таксама плануе прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 160-годдзю пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага.