Беларуская Служба

Польшча – лідар у ЕС, калі гаворка ідзе пра жорсткасць санкцый супраць Расіі

22.02.2023 11:55
Амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе запэўнівае, што Польшча супраць аслаблення санкцый.
Анджэй СадасьFoto: Poland in the EU/Twitter

Польшча з’яўляецца лідарам у ЕС, калі гаворка ідзе пра жорсткасць санкцый супраць Расіі, падкрэсліў амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе Анджэй Садась(Andrzej Sadoś). Ён паведаміў, што калі зараз не ўдасца ўзмацніць санкцый, то Польшча паспрабуе гэта зрабіць падчас абмяркоўвання чарговага, то бок адзінаццатага пакета абмежаванняў:

- Да гэтай пары адбывалася такім чынам, што калі нейкія прапановы не атрымалі адзінагалосна падтрымкі ў нейкім пакеце, то яны прымаліся ў рамках наступнага. У мяне няма сумневаў, што падобным чынам будзе і на гэты раз.

Польшча выступае супраць аслаблення санкцый і патрабуе ўвядзення абмежаванняў для расійскіх фінансавых інстытутаў, адключэння большай колькасці расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT і ўвядзення поўнай забароны на імпарт алмазаў, каўчуку і ядзернага паліва.

IAR/аз

Еўрасаюз падводзіць вынікі аказанай Украіне падтрымкі

16.02.2023 11:15
Еўрасаюз перадаў Украіне гуманітарную і ваенную падтрымку на 67 мільярдаў еўра і запэўнівае, што дапамога на гэтым не спыніцца.