Беларуская Служба

Расія спыніла пастаўкі нафты для польскага канцэрну Orlen

25.02.2023 14:42
прыпыненне паставак па нафтапрводзе «Дружба» не паўплывае на забеспячэнне польскіх кліентаў прадукцыяй кампаніі, у тым ліку бензінам і дызельным палівам.
PKN Orlen: dostawy rosyjskiej ropy rurociągiem Przyjaźń wstrzymane
PKN Orlen: dostawy rosyjskiej ropy rurociągiem Przyjaźń wstrzymane Foto: Karolis Kavolelis/ Shutterstock

Кампанія падкрэслівае, што цалкам гатовая да такой сітуацыі, і пастаўкі на яе НПЗ могуць ажыццяўляцца выключна марскім шляхам. Такім чынам, прыпыненне паставак па нафтапрводзе «Дружба» не паўплывае на забеспячэнне польскіх кліентаў прадукцыяй кампаніі, у тым ліку бензінам і дызельным палівам, дадалі ў кампаніі Orlen.

З пачатку лютага, пасля заканчэння кантракту з «Раснафтай», пастаўкі расійскай нафты пакрывалі толькі каля 10% патрэбы Польшчы ў гэтай сыравіне і гэта былі толькі трубаправодныя пастаўкі, на якія не былі ўведзены міжнародныя санкцыі.

Кампанія Orlen адмовілася ад імпарту сырой нафты морам і гатовага паліва з Расіі з пачаткам вайны ва Украіне, гэта значыць значна раней, чым было ўведзенае эмбарга ЭЗ на гэты від паставак.

У цяперашні час імпарт сыравіны Orlen заснаваны на пастаўках нафты з Паўночнага мора, Заходняй Афрыкі, Міжземнаморскага басейна, а таксама Персідскага і Мексіканскага заліваў. Важным партнёрам канцэрна з'яўляецца Saudi Aramco, з якой Orlen заключыў стратэгічны кантракт на пастаўку нафты ў 2022 годзе.

Польскі нафтавы канцэрн Orlen мае кантракт на пастаўку нафты з расійскай кампаніяй «Татнафта», які павінен быў дзейнічаць да канца 2024 года.

iar/эж