Беларуская Служба

Памежная служба вінаваціць беларускіх памежнікаў, што яны дапамагаюць мігрантам перасякаць мяжу

11.03.2023 12:04
Сярод мігрантаў – грамадзяне Сірыі, Эфіопіі, Емена і Афганістана.
   -
Польскі памежнік ахоўвае беларуска-польскую мяжу Фота: Straż Graniczna

За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабаваў нелегальна трапіць 71 чалавек. Больш за ўсё такіх спроб было здзейснена на ўчастку мяжы, які ахоўваюць супрацоўнікі памежнай заставы «Мельнік». Сярод мігрантаў – грамадзяне Сірыі, Эфіопіі, Емена і Афганістана.

У сваю чаргу на ўчастку, які ахоўваюць пагранічнікі заставы «Крынкі», 15 чалавек на пантоне пераплылі памежную раку Свіслач.

Памежная служба Польшчы абвінаваціла беларускіх памежнікаў у тым, што яны дапамагаюць нелегальным мігрантам перасякаць мяжу: «Падвозяць, паказваюць месца перасячэння, даюць ім інструменты для разразання калючага дроту» – паведаміла памежная служба ў сацсетках. Польскае ведамства таксама апублікавала відэа, дзе мігранты з лодкай ідуць уздоўж мяжы – на другім баку непадалёк бачныя аўтамабілі і людзі ў форме.

Памежная служба/iar/нг