Беларуская Служба

У Польшчы моцна падаражала гародніна

19.03.2023 16:12
На дадзены момант польская гародніна падаражала на 55,7% у параўнанні з мінулым годам.
W wielu europejskich sklepach wprowadzono limity na zakup pomidorów i papryki
W wielu europejskich sklepach wprowadzono limity na zakup pomidorów i paprykishutterstock/WhiteYura

З надыходам вясны гародніна будзе таннець, але не варта чакаць моцнага падзення коштаў да Вялікадня, паведаміў PAP Мацей Кмера, эксперт аптовага рынку ў Бронішах.

У сярэдзіне сакавіка ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года польская гародніна (12 найменняў) была даражэй больш чым на 55,7 працэнта. Больш за ўсё падаражала цыбуля (у 3,5 разы), морква і лук-парэй (у 2,5 разы). Буракі таннейшыя, чым год таму (на 4%).

На думку эксперта, таннець гародніна пачне пасля з'яўлення на рынку цяплічнай гародніны. Тады высокія мінулагоднія цэны на гародніну павінны стаць больш гнуткімі і адаптавацца да канкурэнцыі ў выглядзе маладой гародніны.

"Выключэнне - папрыка. Іспанцы трымаюць цэны, таму што бачаць, што канкурэнцыі мала. Да таго ж папрыкі ў іх усё менш", - растлумачыў Кмера.

Цыбуля каштуе дорага, за яе аптавікам даводзіцца плаціць па 4,5 злотых за кг. Гэтая гародніна стала найдаражэйшай — рост цэн больш чым на 320 працэнтаў у параўнанні з сярэдняй цаной за апошнія 10 гадоў.

Падлікі Кмеры паказваюць, што ў параўнанні з сярэднімі коштамі сакавіка за апошнія 10 гадоў (з 2013 года), апроч цыбулі, больш за ўсё падаражэлі морква (больш чым на 158%) і бульба (на 127%).

Газета Berliner Zeitung піша, што ў Польшчы прадаюцца танная гародніна з Расіі, нягледзячы на санкцыі ЕС. На аптовы рынак у Бранішах увесь час прыбываюць дзясяткі фур, якія вязуць у краіну расійскія агуркі і памідоры.

Агуркі, якія прывозяцца, каштуюць 55 злотых за 5 кг (прыкладна €11,7). Гэта нашмат менш за кошт прадуктаў еўрапейскай вытворчасці, якія ў апошні час становяцца ўсё больш дарагімі.

PAP/юл