Беларуская Служба

У Кракаве паказваюць унікальныя скульптуры Пінзеля ўратаваныя з разбурана касцёла ва Украіне

29.03.2023 18:06
Паўтара дзясятка ўнікальных скульптур з Украіны паказваюць на выставе ў кракаўскім замку на Вавелі.
Скулптура Івана Георгія ПінзеляАўтар: Buka - Уласная праца, CC BY-SA 3.0: commons.wikimedia.org

Гэта работы Івана Георгія Пінзеля, выратаваныя з разбуранага касцёла ў вёсцы Гадовіця пад Львовам. У снежні барочныя скульптуры трапілі на Вавель са збору Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў.

«Гэта шэдэўры мастацтва XVIII стагоддзя», – падкрэслівае дырэктар Вавельскага каралеўскага замку Анджэй Бэтлей:

- Тэатар, містыка, спектакль, экстаз – гэтыя словы належным чынам акрэсліваюць львоўскую скульптуру ў стылі ракако, якая захапляе майстэрствам дэталяў адзення і неверагоднай адпрацоўкай фізіяноміі чалавека.

Творы Пінзеля – адны з самых каштоўных экспанатаў львоўскай калекцыі. Яны былі прадстаўлены ў парыжскім Луўры, Вене і Вільні. На Вавелі выстава будзе даступнай да кастрычніка.

Іван Георгій Пінзель застаецца таямнічай асобай для гісторыкаў мастацтва. Вядома, што ён прыехаў з Германіі або Чэхіі. У паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы скульптар пакінуў пасля сябе творы з дрэва і каменю. Многія з іх былі знішчаны ў савецкі час. Апошняя згадка пра мастака датуецца 1761 годам.

IAR/яс