Беларуская Служба

За мінулыя суткі 32 чалавек спрабавалі нелегальна прайсці беларуска-польскую мяжу

28.05.2023 13:35
Затрыманыя мелі расійскія візы.
.
.Памежная служба/Твітэр

27-га мая ў Польшчу спрабавалі незаконна трапіць з Беларусі 32 чалавек, між іншым з Індыі і Емена.

Затрыманыя замежнікі мелі расійскія візы, аформленыя ў апошнія дні.

Сёлета Польская памежная служба затрымала на мяжы нелегальных мігрантаў з 42 розных краін, якія ішлі з Беларусі праз зялёную мяжу.