Беларуская Служба

З 1 чэрвеня палякі прыпыняюць рух грузавікоў на мяжы з Беларуссю

29.05.2023 20:03
Гэта датычыцца грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Польшча ўводзіць чарговыя абмежаванні на памежных пераходах з Беларуссю. З поўначы 1 чэрвеня і да асобага распараджэння прыпыняецца грузавы рух на памежных пераходах з краінай. Гэта датычыцца грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў, і саставаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Гэта вынік пастановы міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Марыюша Каміньскага. Дакумент апублікаваны ва ўрадавым выданні. Пастанова ўступае ў сілу заўтра, то бок 30 траўня.

IAR/аз

Польшча ўнесла ў санкцыйны спіс усіх дэпутатаў беларускага парламента

29.05.2023 15:03
Cанкцыі ахапілі, між іншым, 365 грамадзян Беларусі, а таксама 20 арганізацый.