Беларуская Служба

Сёння адзначаецца Сусветны дзень донара крыві

14.06.2023 10:31
У Польшчы рэгулярна здаюць кроў каля 600 тыс. чалавек.
.
Кроў. Ілюстрацыяallinonemovie/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусветны дзень донара крыві адзначаецца 14 чэрвеня. У Польшчы рэгулярна здаюць кроў каля 600 тыс. чалавек. Многія грамадзяне прыязджаюць у пункты донарства некалькі разоў на год.

Павялічваецца колькасць маладых людзей, якія здаюць кроў, сказала дырэктар польскага Нацыянальнага цэнтру крыві, кандыдат медыцынскіх навук Малгажата Лёрэк.


«У нас вялікая група людзей. Мы рады, што ўсё больш маладых людзей ва ўзросце ад 18 гадоў пачынаюць далучацца да донарства крыві, гэта іх лад жыцця», зазначыла Лёрэк.

Донарам можа стаць кожны дарослы і здаровы чалавек. Максімальная разавая доза крыві, якую можна здаць, – 450 мілілітраў.

Мужчыны могуць здаваць кроў кожныя восем тыдняў, а жанчыны – кожныя дванаццаць тыдняў. У Польшчы пасля здачы крыві донар мае права на два дні водпуску.

вс