Беларуская Служба

Intel збудуе ў Польшчы фабрыку паўправаднікоў, інвестуючы амаль 20 млрд злотых

16.06.2023 12:50
Чакаецца, што новая фабрыка створыць больш за 2 тысячы працоўных месцаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Shutterstock

Амерыканскі тэхналагічны канцэрн Intel адкрые пад Уроцлавам фабрыку паўправаднікоў. Гэта найбуйнейшая замежная інвестыцыя ў гісторыі Польшчы, – напісаў у Twitter прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер.

Intel укладзе ў фабрыку амаль 20 мільярдаў злотых. У 2021 годзе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустракаўся з генеральным дырэктарам Intel Пэтам Гелсінгерам (Pat Gelsinger). Старшыня Рады міністраў падкрэсліў, што гэта ўнікальная інвестыцыя дзякуючы самым перадавым тэхналогіям вытворчасці, якая прыцягне ў Польшчу новых інвестараў і кааператараў.

- Мяне цешыць, што адзін з ключавых элементаў у вытворчасці самых перадавых тэхналогіяў паявіцца ў Польшчы. Вельмі важна, што ў нашай краіне будуць стварацца інвестыцыі, якія з аднаго боку гарантуюць бяспеку, а з іншага, уплываюць на тэхналагічнае развіццё.

Чакаецца, што новая фабрыка створыць больш за 2 тысячы працоўных месцаў.

IAR/нг