Беларуская Служба

Польшча купляе ў Швецыі самалёты ранняга папярэджання Saab 340 AEW

25.07.2023 19:12
У будучыні Варшава не выключае набыцця вышэйшых па класу такога тыпу самалётаў.
      Saab 340 AEW
Самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW ВПС Швецыіcommons.wikimedia.org/Bene Riobó/Own work/CC BY-SA 4.0

У аўторак Агенцтва ўзбраенняў Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала кантракт на пакупку шведскіх самалётаў дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW. Дзякуючы гэтаму паветраная прастора нашай краіны стане больш бяспечнай, заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Польшча вяла перамовы са шведскім канцэрнам Saab аб набыцці двух самалётаў Saab 340 AEW некалькі месяцаў. У будучыні Варшава не выключае набыцця вышэйшых па класу такога тыпу самалётаў.

Самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW вырабляецца з 1994 года. Акрамя Швецыі, паветраныя машыны служаць у ВПС Грэцыі, Тайланда, Пакістана і Саудаўскай Аравіі, а раней выкарыстоўваліся ў арміі Грэцыі і ААЭ.

вс