Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT увайшла ў пяцёрку найбольш пунктуальных авіяліній у Еўропе

27.01.2024 15:39
Сярэдні паказчык пунктуальнасці еўрапейскіх авіякампаній складае 80,82%.
  LOT
Экіпаж авіякампаніі LOTKamil Andrukowicz/lot.com

Польская нацыянальная авіякампанія LOT увайшла ў пяцёрку найбольш пунктуальных авіяліній у Еўропе. Статыстычны аналіз авіяруху правяла кампанія Cirium. Фірма прааналізавала больш за 1 млн 500 тыс. рэйсаў – гэта амаль 99% паветранага руху ў 2023 годзе ў Еўропе.

Першае месца заняла іспанская бюджэтная авіякампанія Iberia Express. Пунктуальнасць яе рэйсаў склала 84,58%. На другім месцы – нацыянальныя авіялініі Іспаніі Iberia, рэйсы якой былі пунктуальнымі ў 84,38%. На трэцім месцы – Austrian Airlines (82,99%), а на чацвёртым – польскі LOT (82,83%). Замыкае пяцёрку Norwegian Air Shuttle (82,75%).

Адпаведна ад шостага да дзясятага месца занялі іспанскі Vueling (80,85%), Finnair (80,39%), Norwegian Air Sweden (76,65%), ісладскія авіялініі Icelandair (76,48%) і нацыянальная авіякампанія Нідэрландаў, найстарэйшыя авіялініі ў свеце KLM (76,29%).

Сярэдні паказчык пунктуальнасці еўрапейскіх авіякампаній складае 80,82%.

Дарэчы, славутая нямецкая Lufthansa не трапіла ў спіс пунктуальных авіяліній, а наадварот – яна лічыцца адной з найменш пунктуальных. Паводле дадзеных, 28,9% рэйсаў нямецкай кампаніі адбываецца са спазненнем.

Найбольш пунктуальнай авіякампаніяй у свеце лічыцца калумбійская Avianca: 85,73% яе рэйсаў выконваюцца паводле раскладу.

вс