У Злучаных Штатах акцыі фонду «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» прайшлі ў Чыкага, Вашынгтоне, Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку і нават Даласе, штат Тэхас. У Чыкага валанцёры ўжо ўчора збіралі грошы ў скарбонкі, і на вуліцах можна было сустрэць людзей з прылепленымі чырвонымі сэрцайкамі. Польскія кампаніі, крамы, школы, СМІ і мясцовыя артысты далучыліся да «Вялікага аркестра святочнай дапамогі» ў ЗША. Мясцовыя валанцёры падрыхтавалі зону польскай ежы, гульні і анімацыю для дзяцей. Прывабнасцю мерапрыемства ў Злучаных Штатах з'яўляецца польская кухня, якую спансуюць польскія рэстараны.
У чэшскай Празе ўвечары ў адным з клубаў пройдзе канцэрт з аўкцыёнам. На аўкцыёне будуць, між іншым, пакеты з польскімі далікатэсамі, кніга з подпісам консула і акрэдытацыя на фестываль цэнтральнаеўрапейскага кіно.
Таксама сёння ў Парыжы грае «Вялікі аркестр святочнай дапамогі». Фінал дабрачыннай акцыі праходзіць у горадзе Ольне-су-Буа на ўскраіне французскай сталіцы.
У Парыжы адбыўся дабрачынны прабег па Булонскім лесе. У праграме мерапрыемства таксама кірмаш, дэгустацыя польскіх прысмакаў, танцавальнае шоу фальклорнага калектыву, латарэя, майстар-класы для дзяцей і канцэрты.
Усе сабраныя фінансавыя сродкі будуць пералічаны на рахунак фонду «Вялікі аркестр святочнай дапамогі», які купіць на іх медычнае абсталяванне для лячэння лёгкіх. Прылады атрымаюць некалькі дзясяткаў шпіталяў у Польшчы.
яс