Беларуская Служба

Міністэрства адукацыі плануе скараціць абавязкі польскіх школьнікаў

01.02.2024 09:33
Гаворка ідзе пра тое, каб настаўнікі не маглі задаваць вучням пэўных тыпаў хатніх працаў.
За партай у ліцэіфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сумневы наконт праекта абмежавання хатніх працаў будуць высветленыя падчас кансультацыяў, запэўніла намеснік міністра адукацыі Яанна Муха (Joanna Mucha).

Згодна з праектам ведамства, у I-III класах базавай школы настаўнікі не павінны задаваць вучням пісьмовых і практычных хатніх работаў, а ў IV-VIII класах хатнія заданні не могуць быць абавязковымі і падлягаць ацэнцы.

Паводле віцэ-міністра Яанны Мухі, такое абмежаванне неабходнае, каб зняць празмерны цяжар з польскіх школьнікаў:

- Польскія дзеці перагружаныя энцыклапедычнымі ведамі. Калі параўнаць польскіх школьнікаў з вучнямі з іншых краінаў-членаў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, то яны займаюць перадапошняе месца, калі гаворка ідзе пра дабрабыт і стаўленне да школы.

Абмежаванне хатніх працаў будзе суправаджаць скарачэнне асноўных вучэбных праграм, прыкладна на 20 працэнтаў. Як паясніла палітык, вядзецца работа па скарачэнні з новага навучальнага года аб’ёму матэрыялаў па фізіцы, хіміі, геаграфіі, біялогіі, гісторыі і польскай мове.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

З красавіка хатніх заданняў у польскіх школах амаль не будзе

23.01.2024 11:02
 Міністэрства адукацыі рыхтуе пастанову на гэты конт.