Візiт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Кенію мае на мэце ўмацаванне эканамічных адносінаў і правядзенне палітычных кансультацый, паведаміла Малгажата Папроцка з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Паводле яе, важна таксама інфармаваць мясцовае грамадства пра палітычную сітуацыю, звязаную з расійскай агрэсіяй супраць Украіны.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з першай лэдзі пачаў амаль тыднёвае турнэ па афрыканскіх краінах: Кеніі, Руандзе і Танзаніі. Паводле Малгажаты Папроцкай (Małgorzata Paprocka), у цяперашняй міжнароднай сітуацыі супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Поўдня надзвычай важнае:
- Гэта выдатны рынак для нашай эканомікі. Гэта краіны, якія развіваюцца, якія патрабуюць прадуктаў харчавання, таму эканамічны аспект візітаў мае асноўны характар. Тым не менш важны і палітычны аспект і акцэнт на праўду, то бок на тое, каб паказаць, хто парушае міжнароднае права, хто з'яўляецца агрэсарам ва Украіне, і якія наступствы могуць вынікаць з гэтага для міру ва ўсім свеце.
У праграме візіту ў Найробі размова польскага прэзідэнта з прэзідэнтам Рэспублікі Кенія, пленарныя перамовы, удзел у «Польска-кенійскім эканамічным дыялогу на высокім узроўні» і сустрэча з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Кеніі.
IAR/аз