Беларуская Служба

Міністр абароны пра выказванні Пуціна аб ненападзенні на Польшчу: Не выклікае даверу

09.02.2024 17:32
«Гарантаванне бяспекі Польшчы, выкананне канстытуцыйных нормаў, абарона межаў, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, незалежнасці – гэта не высокія словы, а фундамент для існавання дзяржаў і нацый», – сказаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
    -
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш Фота: P. Chmielewski/PR

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што словы расійскага дыктара Уладзіміра Пуціна аб тым, што ён не мае намеру нападаць на Польшчу, не выклікаюць даверу.

У інтэрвʼю амерыканскаму тэлевядучаму Такеру Карлсану дыктатар заявіў, што напад на Польшчу ці краіны Балтыі «не зʼяўляецца варыянтам» і што гэтыя краіны «яго не цікавяць», дадаўшы, што вайна з Польшчай адбудзецца толькі ў адным выпадку: «калі Польшча нападзе на Расію».

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш нагадаў, што перад нападам на Украіну ў 2022 годзе Пуцін і іншыя расійскія палітыкі запэўнівалі, што гэта ўсяго толькі манеўры:

- Гэтыя словы не выклікаюць даверу. Польскія ўлады і Польшча як краіна-член НАТО і Еўразьвязу маюць свае задачы, перш за ўсё перад сваімі грамадзянамі.

Палітык падкрэсліў, што нацыянальныя інтарэсы Польшчы палягаюць у бяспецы, а не ў пачуцці бяспекі. «Гарантаванне бяспекі Польшчы, выкананне канстытуцыйных нормаў, абарона межаў, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, незалежнасці – гэта не высокія словы, а фундамент для існавання дзяржаў і нацый», – сказаў польскі віцэ-прэмʼер.

iar/эж

«Інтэрв'ю» Карлсана з Пуціным з'яўляецца элементам расійскай аперацыі перад выбарамі ў ЗША

09.02.2024 12:37
Гутарка з Карлсанам стала першым інтэрвʼю Пуціна амерыканскаму журналісту пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.