Беларуская Служба

Польская эканоміка паволі набірае абароты

20.02.2024 13:12
Прамысловая вытворчасць у студзені ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1,6 працэнта, сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Фото ілюстраційне Foto: Pxhere/domena publiczna CC0 Domena publiczna

Пры гэтым рынак чакаў крыху вышэйшага паказчыка на ўзроўні 3,1-4,1 працэнта. У снежні стаўка рэфінансавання знізілася на 3,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, вытворчасць у месячным вылічэнні павялічылася на 2,3 працэнта.

Паводле папярэдніх звестак, у студзені рост рэалізаванай прадукцыі зафіксаваны ў 16 галінах з 34, у тым ліку: у рамонце, абслугоўванні і мантажы машын і апаратаў — на 32,4 працэнта, у вытворчасці аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў — на 21 працэнт, іншага транспартнага абсталявання — на 20,4 працэнта, хімічных рэчываў і хімічнай прадукцыі — на 8 працэнтаў, харчовых тавараў - на 5,9 працэнта, паперы і вырабаў з яе - на 5,6 працэнта.

Зніжэнне рэалізаванай прамысловай прадукцыі ў параўнанні са студзенем мінулага года адбылося ў 18 галінах, у тым ліку: у вытворчасці электраабсталявання - на 26,2 працэнта, у здабычы каменнага і бурага вугалю - на 15,3 працэнта.

ПР/юл