Прэзідэнт Анджэй Дуда плануе наведаць Кітай у чэрвені. Гэты тэрмін згадваецца як у неафіцыйных, так і ў афіцыйных перамовах паміж Варшавай і Пекінам. Паводле неафіцыйных звестак Польскага радыё, візіт у Паднябесную будзе доўжыцца некалькі дзён і будзе мець шырокую праграму.
Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду будуць суправаджаць члены ўрада. Сёлета адзначаецца 75-я гадавіна ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Польшчай і КНР
Падчас сустрэчы ў суботу, 17 лютага, з міністрам замежных спраў КНР Ван І міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі нагадаў, што Варшава была адной з першых сталіц, якія прызналі і ўстанавілі адносіны з КНР. Абодва палітыкі размаўлялі ў кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
«Мы спадзяемся, што прэзідэнт зможа наведаць Кітай у адпаведнасці з атрыманым ім запрашэннем. Я разумею, што магчымай датай будзе чэрвень», – сказаў Радаслаў Сікорскі ў запісе, апублікаваным кітайскім тэлебачаннем.
Апошні раз прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда быў у Пекіне ў 2022 годзе, дзе сустракаўся са старшынёй КНР з нагоды адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў.
iar/эж