Беларуская Служба

Польскія авіялініі LOT павялічаць парк на 11 новых Boeing 737-MAX 8

21.02.2024 16:37
 Сёлета LOT запусціць тры новыя рэйсы – у Ташкент, Афіны і Эр-Рыяд.
   .
Варшаўскі аэрапорт імя Ф. Шапэна Фота: Shutterstock/Grand Warszawski

У гэтым і наступным годзе Польскія нацынальныя авіялініі LOT набудуць адзінаццаць самалётаў Boeing 737-MAX 8. Гэта машыны, якія выкарыстоўваюцца пераважна на маршрутах сярэдняй далёкасці. Сёлета парк LOT папоўніцца трыма машынамі, у наступным годзе – васьмю.

Старшыня праўлення кампаніі LOT Міхал Фіёл паведаміў, што самалёты, якія перавозчык набудзе ў наступным годзе, будуць мець новы дызайн інтэр’еру. Сярод іншага, зменяцца колеры, а на борце будзе рэалізавана інтэрнэт-злучэнне:

Прэзыдэнт PLL LOT пацвердзіў ранейшы прагноз, паводле якога кампанія летась атрымала прыбытак у 1 мільярд злотых. Ён паведаміў, што канчатковыя вынікі будуць вядомыя празь некалькі тыдняў, пасьля фінансавага аўдыту:

-Частка прыбытку пойдзе на пагашэнне дзяржаўнай дапамогі. У апошні дзень мінулага года LOT выплаціў 450 мільёнаў злотых – першы транш кампенсацыі гэтай дапамогі. Падобна будзе і сёлета. Агулам LOT мусіць вярнуць у бюджэт адзін мільярд восемсот мільёнаў злотых.

Дзяржаўную дапамогу нацыянальны авіяперавозчык атрымаў у 2020 годзе. Яе мэтай было падтрымліваць фінансавую ліквіднасць кампаніі пасля краху, выкліканага пандэміяй каранвіруса. Сёлета LOT запусціць тры новыя рэйсы – у Ташкент, Афіны і Эр-Рыяд.

iar/ez