Беларуская Служба

Пратэсты фермераў. Сёння будзе агучаная агульная пазіцыя ўраду

22.02.2024 10:12
Сёння ў Сейме ўрад прадставіць інфармацыю пра бягучую сітуацыю ў сельскай гаспадарцы.
Trwa strajk rolników
Trwa strajk rolnikówtwitter.com/artur_kosicki

Дыскусія на гэты конт пачнецца а 15-й і будзе доўжыцца тры гадзіны.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Міхал Каладзейчак (Michał Kołodziejczak) паведамляе, што міністэрства хоча даць дэпутатам поўную інфармацыю пра стан польскай сельскай гаспадаркі. У гэтай інфармацыі будуць і праблемы фермераў, пра якія яны гучна гавораць падчас сваіх пратэстаў.

Намеснік міністра падкрэсліў, што для яго прыярытэтам з'яўляецца субʼектыўнае стаўленне да аграрыяў. – Аграрыі павінны адчуваць сябе ўдзельнікам гэтай спрэчкі, а не быць раскіданымі ў розныя бакі ў залежнасці ад таго, хто ў дадзены момант ва ўладзе, – сказаў міністр. Ён падкрэсліў, што вярнуць такую ​​сітуацыю зʼяўляецца яго найважнейшай задачай.

– Прыхільнасць нашага ўрада вялікая, і я веру, што ў наступны панядзелак, калі пачнуцца перамовы з фермерамі, мы зможам выпрацаваць добрыя рашэнні для польскай вёскі – сказаў міністр Міхал Каладзейчак.



Фермеры працягваюць страйк і чарговы дзень звяртаюць увагу на цяжкі эканамічны стан сваіх гаспадарак, адзначаючы, што іх выдаткі не пакрываюцца даходамі ад продажу ўраджаю. Да таго ж маюць крэдыты, пазыкі, а паліва даражэйшае, чым год таму.

«Сёння мы не ведаем што рабіць з цукровымі буракамі, гэта таксама пытанне імпарту цукру з Украіны», – сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Фермеры абяцаюць у наступны аўторак прыехаць на пратэст у Варшаве.

Паводле IAR/вх