Беларуская Служба

У Варшаве працягваецца пратэст фермераў

27.02.2024 13:01
Адно з патрабаванняў – спыніць увозу на польскі рынак танных прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.
У Варшаве працягваецца пратэст фермераў Foto: PAP/Leszek Szymański

У Варшаве на Параднай плошчы пачаўся пратэст фермераў. Адкрываючы дэманстрацыю, арганізатары нагадалі патрабаванні польскіх аграрыяў, якія будуць прадстаўлены прадстаўнікам ураду.

Польскія фермеры патрабуюць, перш за ўсё, адмовіцца ад палітыкі «Зялёнага парадку», якая, паводле іх, прывядзе да зніжэння рэнтабельнасці сельскагаспадарчай вытворчасці.

Другое патрабаванне – перакрыць мяжу з Украінай, каб не дапусціць увозу на польскі рынак танных прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Фермеры таксама хочуць, каб дзяржава заангажавалася ў падтрымку жывёлагадоўлі ў Польшчы, нагадаў старшыня Нацыянальнай рады сельскагаспадарчых палатаў Віктар Шмулевіч(Wiktor Szmulewicz):

- Мы чакаем ад уладаў, ураду і палітыкаў рашэнняў, якія абароняць польскую сельскую гаспадарку ад праблемаў, з якімі мы зараз змагаемся.

Арганізатары дэманстрацыі ў Варшаве заявілі, што чакаюць удзелу, як мінімум 10 тысяч чалавек. Дэманстранты пройдуць вуліцамі Варшавы перад будынак Сейма і Канцылярыі прэм’ера.

Сталічныя ўлады рэкамендуюць жыхарам горада па меры магчымасці пазбягаць цэнтра Варшавы. Завяршэнне дэманстрацыі плануецца каля 15.00.

IAR/аз

Пашыраецца пратэст польскіх фермераў

26.02.2024 13:45
На 27 лютага запланаваная буйная дэманстрацыя ў Варшаве, а таксама блакады дарогаў па ўсяе Польшчы.

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Гуманітарную і вайсковую дапамогу трэба аддзяляць ад эканамічнай

27.02.2024 10:01
Сёння ў Варшаве запланаваная буйная дэманстрацыя фермераў. Пачатак а 11.00 на Параднай плошчы.