Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Праблема Прыднястроўя не новая. Яна стварае рызыку расійскай правакацыі

28.02.2024 15:57
Так званы зʼезд народных дэпутатаў Прыднястроўя абвінаваціў Малдову ў развязванні «эканамічнай вайны супраць рэгіёну», заклікаўшы Расію абараніць сепаратыстычнае ўтварэнне.
    , ,  ()
Вярхоўна Савет так званай ПМР, Ціраспаль, Малдова (ілюстрацыя)Фота: BalkansCat/ Shutterstock

Пасля сустрэчы ў Варшаве з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Сцёрам кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск аднёсся да заявы ўладаў самаабвешчанага Прыднястроўя, якія звярнуліся па расійскую дапамогу ў пераадольванні «эканамічнай блакады» з боку Малдовы, аднак не папрасіўшы аб далучэнні да РФ.

«Праблема Малдовы і Прыднястроўя не новая. Гэта стварае рызыку расійскай правакацыі, рызыку, якая захоўваецца ўвесь час. Гэта небяспечная сітуацыя не толькі для Украіны, якая вядзе абарончую вайну з Расіяй. Сёння ніхто не можа прадказаць доўгатэрміновыя перспектывы гэтай вайны», – заявіў прэмʼер Польшчы.

У сераду, 28 лютага, так званы зʼезд народных дэпутатаў Прыднястроўя ўхваліў дакларацыю, у якой абвінаваціў Малдову ў развязванні «эканамічнай вайны супраць рэгіёну, наўмысна ствараючы перадумовы для шматмільённага дэфіцыту бюджэту», заклікаўшы Расію абараніць сепаратыстычнае ўтварэнне.

iar/pap/ez