Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя хоча забараніць продаж аднаразовых электронных цыгарэт

29.02.2024 12:45
Міністэрства аховы здароўя выступае за забарону продажу аднаразовых электронных цыгарэт. У цяперашні час яны прадаюцца без абмежаванняў, а значыць, іх могуць набываць і непаўналетнія.
Izabela Leszczyna
Izabela LeszczynaPR1

Міністар аховы здароўя Ізабэла Лешчына заявіла ў Першай праграме Польскага радыё, што аднаразовыя электронныя цыгарэты небяспечныя з-за невядомага хімічнага складу. Яна таксама звярнула ўвагу, што ў многіх выпадках гэтая прадукцыя рэалізуецца каля навучальных устаноў. Міністр падкрэсліла, што гэты тавар павінен прадавацца толькі паўналетнім, але забарона на продаж непаўналетнім пастаянна парушаецца.

Францыя, Германія і Ірландыя таксама разглядаюць магчымасць забараніць продаж аднаразовых электронных цыгарэт. Яшчэ адна прычына – рост іх папулярнасці сярод непаўналетняй моладзі.

IAR/вх