Беларуская Служба

Віцэ-прэм'ер Касіняк-Камыш: Польшча не адправіць сваё войска ва Украіну

29.02.2024 13:58
Віцэ-прэмʼер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш запэўнівае, што Польшча не пашле сваіх вайскоўцаў ва Украіну.
Władysław Kosiniak-Kamysz w Programie 1 Polskiego Radia stwierdził, że Polska nie planuje wysyłania wojsk do Ukrainy
Władysław Kosiniak-Kamysz w Programie 1 Polskiego Radia stwierdził, że Polska nie planuje wysyłania wojsk do UkrainyPrzemysław Chmielewski / Polskie Radio

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны заявіў, што ўрад хоча падтрымаць Кіеў, але праз фінансавую дапамогу і адпраўку зброі.

«Ніякіх планаў уводу польскай арміі ва Украіну няма. Тут няма недаказанага: мы не ўводзім і не плануем уводзіць войскі ва Украіну», – сказаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Ён падкрэсліў, што гэта пазіцыя і прэзідэнта, і ўрада. Ён дадаў, што, на думку польскіх уладаў, неабходна сумесна закупляць боепрыпасы для Кіева і дапамагаць Украіне набываць ваенную тэхніку.

Віцэ-прэмʼер Касіняк-Камыш нагадаў, што ў Польшчы праходзяць вучэнні Dragon 24. Ён заклікаў не турбавацца аб перамяшчэнні войскаў, звязаных з гэтымі манеўрамі. Ён таксама папрасіў не фатаграфаваць і не здымаць ваенную тэхніку.

Таксама Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што цяпер у Польшчы самы вялікі ў гісторыі бюджэт на армію і мадэрнізацыю.

«Амаль 4 працэнты (ад ВУП, – рэд.), што ў гэтым плане дае нам лідзіруючае месца па расходах сярод краін НАТА. Мы пераходзім ад мадэрнізацыі да трансфармацыі. Размова ідзе не толькі аб закупцы абсталявання, але і аб развіцці патэнцыялу», – падкрэсліў міністр.

IAR/вх