Кіраўніцтва Мінабароны падпісала кантракт на закупку амерыканскай сістэмы кіравання IBCS. Гэта сістэма дазволіць інтэграваць элементы сістэмаў WISŁA і NAREW, якія цяпер укараняюцца ў польскай армі. Гэта значыць супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону сярэдняй і малой далёкасці.
— Абарона паветранай прасторы Польшчы з'яўляецца прыярытэтам для нашага ўрада. Польшча – другая пасля ЗША краіна, якая будзе мець сістэму PATRIOT у канчатковай канфігурацыі, — заявіў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, віцэ-прэмʼер Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
IBCS нядаўна выкарыстоўваецца ў арміі Злучаных Штатаў, гэта адна з самых сучасных камандных сістэм.
Пагадненне будзе рэалізавана да 2031 года. Кошт кантракту – больш за 2,5 мільярда долараў ЗША. Прадметам кантракту зʼяўляецца закупка інтэграванай сістэмы кіравання супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны IBCS, уключаючы неабходнае каманднае і камунікацыйнае абсталяванне, неабходнае для 6 пускавых батарэй Patriot і 23 комплексаў малой далёкасці ў складзе сістэмы NAREW, набытай як частка рэалізацыі II фазы WISŁA.
IAR/вх