Новастворанае Міністэрства прамысловасці Польшчы афіцыйна распачало працу ў сталіцы польскай Сілезіі, у Катавіцах.
Міністр прамысловасці Мажэна Чарнэцка адзначыла, што яе ведамства будзе займацца не толькі горна-мэталургічнай прамысловасцю:
-Мы будзем займацца не толькі пытаннямі, звязаным з горназдабыўчай прамысловасцю, але і атамнай энергетыкай, нафтагазавай прамысловасцю, энергетычнымі рэсурсамі ў цэлым.
Гэта прадугледжана адпаведным заканадаўствам. Міністэрства прамысловасці Польшчы знаходзіцца ў Сілезіі, але будзе займацца прамысловасцю ўсёй Польшчы.
Адметна, што пераезд чыноўнікаў з Варшавы яшчэ не завяршыўся, таксама дагэтуль не прызначаны намеснікі міністраў.
iar/эж