Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў Польшчы занепакоенае сітуацыяй у Газе

02.03.2024 11:30
Польскае знешнепалітычнае ведамства заклікае абараняць мірных жыхароў Газы.
Ізраіль працягвае ваенныя ўдары па ГазеPAP/EPA/MOHAMMED SABER

Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала заклапочанасць у сувязі з нядаўнімі падзеямі ў Газе і заклікала абараняць мірнае насельніцтва.

«Гуманітарная дапамога павінна дастаўляцца і распаўсюджвацца бесперашкодна. Неабходныя тэрміновыя дзеянні для ажыццяўлення гуманітарнай паўзы, вызвалення закладнікаў і больш шырокага размеркавання дапамогі«, – чытаем у заяве польскага МЗС.

Нагадваем, у чацвер Міністэрства аховы здароўя Cектара Газа паведаміла, што ў выніку нападу ізраільскіх войскаў на горад Газа загінулі больш за 110 чалавек, якія чакалі гуманітарнай дапамогі, а 760 атрымалі раненні. Паводле ізраільскай арміі, большасць ахвяраў загінула ў беспарадках.

У чацвер улады Сектара Газа паведамілі, што колькасць палестынскіх ахвяр у вайне паміж Ізраілем і ХАМАС вырасла да больш за 30 тысяч загінулых і амаль 70,5 тысячы параненых.

Канфлікт пачаўся з тэрарыстычнай атакі баевікоў ХАМАС на паўднёвую частку Ізраіля, падчас якой былі забітыя прыкладна 1 200 чалавек (большасць з іх мірныя жыхары), а каля 250 чалавек былі ўзятыя ў закладнікі.

PAP/аз

Генсакратар ААН: Неабходны новы глабальны парадак, які будзе служыць усім

16.02.2024 17:30
Глабальны парадак у яго цяперашняй форме ўзмацняе падзелы і распальвае незадаволенасць – заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у пятніцу сусветным лідарам, якія ўдзельнічаюць у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.